Афіцэрка памежнай аховы Польшчы атрымала траўму галавы пасля спробы мігрантаў штурмаваць мяжу


Падчас сённяшніх сілавых спроб мігрантаў штурмаваць беларуска-польскую мяжу афіцэрка памежнай аховы Польшчы трапіла ў лякарню з траўмай галавы, паведамляе Польская памежная служба ў Twitter.

Польская памежная служба.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Паведамляецца, што замежнікі штурмавалі мяжу пад Чарэмхай і Шудзяловым, кідалі петарды і камяні ў бок польскіх памежнікаў. У выніку гэтага польская афіцэрка атрымала траўму галавы і была шпіталізавана.

Усяго да 7-й гадзіны раніцы 9 студзеня польскія памежнікі затрымалі 33 мігрантаў, якія незаконна спрабавалі перайсці мяжу. У суботу, 8 студзеня, іх было 10 чалавек.

Нагадаем, Польшча ўвяла рэжым надзвычайнага становішча ўздоўж беларускай мяжы з 2 верасня з-за міграцыйнага крызісу. Ён дзейнічае дагэтуль.

Hавiны
Літва адмовілася працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
2022.01.09 10:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў