Мытнікі Латвіі выявілі 11 мільёнаў кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі


Працаўнікі Мытнага дэпартаменту Службы дзяржаўных прыбыткаў (СДП) Латвіі падчас правярання грузу з Беларусі выявілі хованку з больш як 11 мільёнамі цыгарэтаў «Менск». Кантрабанду спрабавалі правезці ў грузе, які, паводле дакументаў, пазначаўся як дзвярныя пакеты, паведамляе Латвійская мытная служба.

Кантрабандысты везлі замест дзвярэй цыгарэты.
Фота: vid.gov.lv

У грузавым аўтамабілі, які ўехаў у Латвію з Беларусі на памежным пераходзе Патэрніекі, мытнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты. Паводле дакументаў у грузавіку перавозілі дзверы, але падчас сканавання машыны мытнікі западозрылі, што сярод грузу перавозяць незадэклараваныя тавары.

Падчас агляду грузавіка працаўнікі Латвійскай мытні выявілі больш за 557 пачкаў цыгарэт «Менск» вытворчасці гарадзенскай тытунёвай фабрыкі. Агулам замест дзвярэй у аўтамабілі перавозілі кантрабанду ў памеры больш за 11 мільёнаў цыгарэт.

Кантрабандысты везлі замест дзвярэй цыгарэты.
Фота: vid.gov.lv

Сума нявыплачанага дзяржаўнага мыта за канфіскаваныя цыгарэты складае прыкладна 1,85 мільёнаў еўраў.

Паліцыя распачала крымінальную справу. Сёлета мытнікі Латвіі канфіскавалі на мяжы 2 мільёны кантрабандных цыгарэтаў.

Hавiны
«Закупляйце хамон!» Як беларускія сацсеткі адрэагавалі на забарону заходніх прадуктаў
2021.12.08 15:08

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў