Беларусь назвалі адзінай «закрытай» краінай Еўропы ў рэйтынгу грамадзянскай супольнасці


Ірак, Іран, Кітай, Сірыя, Паўднёвая Карэя – гэтыя краіны становяцца звыклымі суседзямі Беларусі ў міжнародных рэйтынгах.

Рэйтынг свабоды грамадзянскай супольнасці ў 2021 годзе. Выява: monitor.civicus.org

Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Civicus» склала чарговы рэйтынг стану грамадзянскай супольнасці ў свеце. Беларусь там – адзіная чырвоная пляма на мапе Еўропы.

Грамадзянская супольнасць лічыцца ў Беларусі «закрытай», тады як у Расеі толькі «пад рэпрэсіямі», у Польшчы і Украіне – «цярпіць перашкоды», у Латвіі «амаль вольная», а ў Літве – «цалкам вольная». Летась Беларусь была на адным узроўні з Расеяй. За год ранг таксама панізіўся ў Польшчы, Бельгіі і Чэхіі (апошнія дзве перасталі быць цалкам вольнымі для грамадзянскай супольнасці).

Толькі 3,1 % насельніцтва Зямлі жыве ў краінах з цалкам адкрытай грамадзянскай супольнасцю, падлічылі ў рэйтынгу. Яшчэ 8,3 % – у «амаль вольных» краінах, 18,4 % – у краінах, дзе ёсць перашкоды грамадзянскай супольнасці, 44,7 % – дзе чыняцца рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці. «Закрытыя», як Беларусь, яшчэ 24 краіны, дзе жыве 25,4 % насельніцтва планеты.

Артыкулы
«Хочацца дачакацца пераменаў». Беларусь праз год пасля выбараў
2021.08.11 12:35

«Сістэматычнае здушэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля масавых пратэстаў, якія ўспыхнулі перад і адразу пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, прывяло да паніжэння рэйтынгу з рэпрэсаваных да закрытых, – пішуць даследчыкі пра Беларусь. – За мінулы год улады чынілі рэйды, напады, затрыманні і абвінавачанні ў дачыненні соцень дэманстрантаў і журналістаў, судзілі і кідалі ў турмы былых кандыдатаў у прэзідэнты, распусцілі арганізацыі грамадзянскай супольнасці і медыі, унеслі папраўкі ў законы, якія не дазваляюць грамадзянам арганізоўвацца і журналістам – працаваць».

Згадваюць і колькасць палітвязняў у Беларусі, і ліквідацыю дзясяткаў няўрадавых арганізацыяў, і працяг ціску на грамадзянскую супольнасць, і затрыманні актывістаў на беларуска-польскай мяжы, і парушэнні правоў мігрантаў у Беларусі.

Артыкулы
«Ворагі бачацца з усіх бакоў». За што ўлады абрынуліся на рабочых і як «не змарнаваць магчымасці»
2021.09.27 20:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў