Абласная пракуратура заблакавала сайт «Брестской газеты»


Пракурор Берасцейскай вобласці пастанавіў абмежаваць доступу да інтэрнэт-рэсурсу b-g.bу. Падставай для такой захады стала тое, што інтэрнэт-рэсурс нібыта парушаў заканадаўства аб СМІ, паведамляе прэсавая служба абласной пракуратуры.

Пракурор Берасцейскай вобласці пастанавіў абмежаваць доступ да сайту «Брестской газеты» b-g.bу. На думку пракурора, рэсурс распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы. Акрамя гэтага, пракурор пабачыў і інфармацыю на сайце, якая «яўна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў».

З 26 лістапада ў выніку заявы пракуратуры Берасця інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Брестская газета» лічыцца экстрэмісцкімі матэрыяламі.

На пачатку года газета перастала выходзіць у друкаваным выглядзе. Друкарні адмовіліся яе браць.

Hавiны
Прадукцыю «Брестской газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі
2021.11.26 18:43

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў