Пенсіянер загінуў ад рэзкага тармажэння тралейбуса ў Менску


Тралейбус рэзка затармазіў, каб пазбегнуць сутыкнення з легкавіком: 84-гадовы пасажыр тралейбуса ўпаў і памёр ад атрыманай траўмы, піша Следчы камітэт.

Тралейбус, у якім пасажыр памёр ад траўмаў, атрыманых у выніку экстранага тармажэння. Менск, Беларусь. 8 лістапада 2022 года.
Фота: sk.gov.by

Паводле следства, дарожнае здарэнне адбылася ранкам 8 лістапада на вуліцы Кунцаўшчына ў Менску. 26-гадовы кіроўца легкавіка «Volkswagen» пры павароце ў двор не саступіў дарогі тралейбусу, а кіроўца тралейбуса была вымушаная рэзка затармазіць, каб унікнуць сутыкнення.

Ад экстранага тармажэння 84-гадовы пасажыр тралейбуса ўпаў, ад атрыманай траўмы памёр. Паводле папярэдніх звестак, іншыя пасажыры не пацярпелі.

Следча-аператыўная група, судмедэксперты і Дзяржаўная аўтаінспекцыя працуюць на месцы здарэння, следчае ўпраўленне па Менску мае ладзіць правяранне. Як будуць кваліфікаваныя дзеянні кіроўцаў, невядома.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў