Наведаць Беларусь без візы здолелі 316 тысячаў грамадзян краінаў Еўразвязу


З пачатку дзеяння бязвізавага ўезду Беларусь наведалі больш за 316 тысяч грамадзянаў краін Еўразвязу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Памежнага камітэту Беларусі.

З 15 красавіка ў Беларусі ўвялі бязвізавы рэжым для грамадзянаў Літвы і Латвіі. Фота даслалі ў рэдакцыю чытачы

Паводле Памежнага камітэту, з сярэдзіны красавіка, калі пачаў дзеяць бязвізавы ўезд у Беларусь, краіну агулам наведалі 316 744 замежнікі. З іх 205 196 грамадзянаў Літвы, 22 925 неграмадзянаў і 74 622 грамадзяніны Латвіі, 14 001 грамадзянін Польшчы.

За мінулыя выходныя ў бязвізавым парадку ў Беларусь заехалі 5112 замежнікаў: 869 грамадзянаў і 252 неграмадзяніны Латвіі, 3486 грамадзянаў Літвы і 505 грамадзянаў Польшчы.

Раней паведамлялі, што з 15 красавіка 2022 года Беларусь увяла бязвізавы ўезд для грамадзянаў Літвы і Латвіі, а таксама жыхароў Латвіі са статусам неграмадзянаў. 15 траўня тэрмін заезду без візаў для жыхароў Літвы і Латвіі з грамадзянствам гэтых краінаў і без грамадзянства падоўжылі да 31 снежня 2022 года. З 1 ліпеня бязвізавы ўезд быў дазволены і грамадзянам Польшчы, таксама да 31 снежня.

Як скарыстацца бязвізам з Беларуссю

Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, да 31 снежня жыхары Латвіі, Літвы і Польшчы могуць мінаць дзяржаўную мяжу ў пунктах пропуску на беларуска-латышскім, беларуска-літоўскім і беларуска-польскім участках. Скарыстацца бязвізавым парадкам заезду можна неабмежаваную колькасць разоў. Колькасць дзён перабывання ў Беларусі не павінна перавышаць 90 за каляндарны год. Для мінання мяжы без візы неабходна мець сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры руху аўтамабілем), поліс медычнага страхавання. Пры ажыццяўленні транзіту праз Беларусь у трэція краіны неабходна аформіць транзітную візу Рэспублікі Беларусь.

Тым часам з Беларусі ў кірунку краінаў ЕЗ працягваецца наплыў нелегальных мігрантаў.

Hавiны
Польскія памежнікі апублікавалі новае відэа з мігрантамі, якія збіраюцца перасякаць мяжу
2022.11.07 18:48

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў