Фігурантам «справы Ціханоўскага» дапрысудзілі Br 22 млн «кампенсацыі шкоды» за пратэсты


Суд у Гомлі дадаў Br 22 млн да выплаты кампенсацыі шкоды, нанесенай палітычным вязнем Мікалаем Статкевічам і шасцю іншымі зняволенымі, паведаміў Статкевіч у лісце з-за кратаў.

Фігуранты «справы Ціханоўскага» перад абвяшчэннем прысуду. Сяргей Ціханоўскі адвярнуўся спінаю да суддзі. Гомель, Беларусь. 14 снежня 2021 года. Скрыншот: tvr.by

Выплаты маюць пайсці работнікам Міністэрства ўнутраных справаў за «дадатковы час службы падчас паслявыбарчых пратэстаў». Вядома, што выплаты падзялілі між Мікалаем Статкевічам і яшчэ шасцю асобамі.

Падобна, вядзецца пра фігурантаў «справы Ціханоўскага», у межах якой былі асуджаныя разам са Статкевічам блогер Сяргей Ціханоўскі, які збіраўся балатавацца на прэзідэнта, блогеры Уладзімір Цыгановіч і Ігар Лосік, чальцы каманды Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў.

Адметна, што ўсіх іх затрымалі ў канцы вясны ці ў пачатку лета 2020 года – да пачатку паслявыбарчых пратэстаў, за якія хочуць кампенсацыю. Першапачаткова Генеральная пракуратура выстаўляла пазоў да абвінавачваных памерам Br 3,078 млн.

Аналітыка
14, 16, 18 гадоў… Што значаць лічбы прысудаў у «справе Ціханоўскага»?
2021.12.16 00:11

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў