«70 гадоў не было вайны. Нашто яны яе пачалі?» Як выжывае Бахмут


Бахмут – горад у Данецкай вобласці Украіны за 89 кіламетраў на паўночны ўсход ад Данецку. Да поўнамаштабнага ўварвання расейскай арміі там жылі троху больш за 71 тысячу чалавек. Цяпер, паводле інфармацыі журналістаў Бі-Бі-Сі, – каля 10 тысячаў. Горад штодня абстрэльваюць, бо Бахмут – важны транспартавы вузел як для ўкраінскай, так і расейскай арміі, ад яго ідзе дарога да буйных гарадоў вобласці, у прыватнасці Славянску і Краматорску.

Як выглядае Бахмут і жыццё ў ім, глядзіце ў фотарэпартажы нашага фатографа.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

«Найбольш жорсткія баі на працягу ўсяго [мінулага. — Заўвага рэд.] тыдня сканцэнтраваныя на Данбасе. Гэта Бахмут і Салядар. Мы ўтрымліваем свае пазіцыі. На гэтыя і некаторыя іншыя раёны Данецкай вобласці расейская армія ўжо патраціла столькі жыццяў сваіх людзей і столькі боепрыпасаў, колькі, напэўна, не патраціла ў дзвюх чачэнскіх войнах разам узятых», – выказаўся ў адным са сваіх зваротаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На гэты момант у горадзе працуюць менш за 20 невялікіх крамаў і базаў, дзе можна набыць ежу і некаторыя нехарчовыя тавары, але цалкам адсутнічае электрычнасць, водазабеспячэння і газазабеспячэнне. Праз гэтыя ўмовы Данецкая абласная дзяржаўная адміністрацыя з 2 лістапада пачала бясплатную эвакуацыю мясцовых жыхароў у Тэрнопальскую вобласць.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

«Шмат хто з’язджае. Чакаюць, колькі могуць, але потым зʼязджаюць, калі ўжо не могуць з усім зладзіцца. Але тыя, хто мацнейшы духоўна, яшчэ трымаюцца», – кажа журналістам Euronews мясцовы жыхар Андрэй.

Апошнім часам Бахмут застаецца адным з самых гарачых пунктаў на лініі фронту, тут практычна не спыняюцца абстрэлы. Гэтак, 31 кастрычніка, 1 і 2 лістапада ў Бахмуце расейцы забілі 6 чалавек, 5 атрымалі раненні, а 3 і 4 лістапада ў выніку абстрэлаў загінулі як мінімум 7 чалавек і столькі ж атрымалі раненні. Агульная колькасць пашкоджаных і зруйнаваных дамоў  дакладна не вядомая – настолькі іх шмат. 

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Паводле інфармацыі Нацыянальнай паліцыі, горад абстрэльваецца практычна з усяго арсеналу звычайных узбраенняў: ракетаў С-300, БПЛА «Shahed 136», зенітных ракетаў «Ураган», «Град», артылерыі, танкаў і мінамётаў.

«70 гадоў не было вайны. Нашто яны яе пачалі? За што ваююць? Мне хочацца плакаць дзень і ноч. Якая будзе зіма… Без газу, у халоднай хаце. Ды я б і без ежы з радасцю засталася, толькі б не абстрэлы», – распавяла 80-гадовая мясцовая жыхарка Лідзія ў размове з журналістамі Бі-Бі-Сі.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Паводле фотакарэспандэнта «Белсату», людзі ў горадзе вельмі стомленыя вайною і часам варожа ставяцца да журналістаў. Некаторыя адмаўляюць у размове, аднак дазваляюць здымаць. Рэшта разводзіць рукамі: маўляў, а што тут і казаць, самі бачыце, што зрабілі з горадам і людзьмі. 

На дзень 7 лістапада расейскія войскі здзейснілі 14 абстрэлаў Данецкай вобласці. Найбольш гучна было ў Бахмуце. За содні расейцы пяць разоў абстралялі горад, у выніку чаго загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары. Разбураны адзін жылы дом і шэсць прыватных дамоў.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Паводле апошніх звестак, на раніцу 8 лістапада на Данецкім кірунку – без ахвяраў. Уночы Аўдзееўку абстралялі з артылерыі і «Градаў», пацярпеў стары горад. Таксама пад абстрэламі ваколіцы Мар’інскай, Ачэрэтынскай і Курахаўскай грамады.

На базе звестак у адкрытым доступе аналітык Дэф Мон (Def Mon) прыйшоў да высновы, што на дзень 6 лістапада ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі 50 % тэрыторыі Украіны, захопленай расейскімі войскамі пасля 24 лютага. Калі казаць увогуле пра тэрыторыі Украіны, занятыя расейскімі войскамі з 2014 года, то вызваленыя 37 % тэрыторыяў.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фотарэпартаж
Месцамі нагадвае Прыпяць: як Харкаўская вобласць вяртаецца да жыцця
2022.10.31 12:00

Агата Квяткоўская belsat.eu 

Стужка навінаў