Звыш сотні мігрантаў затрымалі, 36 аштрафавалі за ўхіленне ад выезду


Трох мігрантаў дэпартуюць, 36 – аштрафавалі, а агулам затрымалі звыш 100 чалавек. І гэта толькі ў Свіслацкім раёне Гарадзенскай вобласці.

Грамадзяне Кот-д’Івуару, затрыманыя ў Свіслацкім раёне, дастаўленыя ў РАУС.
Фота: svisgaz.by

Служба грамадзянства і міграцыі Свіслацкага раёну расказала дзяржаўнай «Свіслацкай газеце» аб мігрантах, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства – бо занадта доўгае застаюцца ў Беларусі.

Міліцыянты даставілі ў пастарунак звыш сотні грамадзянаў Іраку, Сірыі, Турэччыны і Кот-д’Івуару, праверылі дакументы і выявілі парушэнні. На 36 чалавек склалі пратаколы паводле арт. 24.35 КаАП РБ за тое, што яны застаюцца ў Беларусі без рэгістрацыі больш за 10 дзён.

Затрыманыя сплацілі штрафы ў поўным аб’ёме. Іх адправілі ў Менск нібыта для выезду з Беларусі. Рашэнне аб дэпартацыі было прынятае толькі адносна трох чалавек, пяці людзям забаранілі ўезд у Беларусь на 5 гадоў.

Абноўлена
Менск ідзе на эскалацыю. Тысяча мігрантаў у суправаджэнні вайскоўцаў прыйшла на мяжу з Польшчай
2021.11.08 10:49

Аднаго 19-гадовага іракца даставілі ў шпіталь – яго знайшлі ў лесе ў памежнай паласе без прытомнасці. Ён расказваў, што нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу з сябрамі, мясцовыя жыхары здалі іх памежнікам, але мігранты сталі ўцякаць, яго ж затрымалі. Мужчына заявіў, што польскія памежнікі білі затрыманых і ўжывалі электрашокер, а як ён апынуўся зноў у Беларусі, ён не ведае. Мужчыну вырашылі дэпартаваць з Беларусі і забаранілі яму ўезд на 5 гадоў, а заадно распачалі крымінальную справу за «пакіданне ў небяспецы».

«У іх мэта – мінуць мяжу Беларусі, каб трапіць у краіны Еўразвязу», – прызнала старэйшы інспектар групы грамадзянства і міграцыі Свіслацкага РАУСу Аліна Шулейка.

Яна таксама сказала, што запрашэнні мігрантам выдаюць турыстычныя фірмы, зарэгістраваныя ў Беларусі. Мігранты, заявіла Шулейка, трапляюць у Беларусь на законных падставах. Тое, што яны парушаюць і беларускі, і польскі законы, калі нелегальна пераходзяць мяжу, Шулейка не згадала.

Hавiны
Начальнік Камянецкай міліцыі паспрабаваў заспакоіць мясцовых, якія баяцца мігрантаў. Выйшла дзіўна
2021.10.29 12:21

АА belsat.eu

Стужка навінаў