Вярхоўны Суд зліквідаваў Таварыства беларускай мовы


Сёння, 8 лістапада, адбылося пасяджэнне Вярхоўнага Суда ў справе грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы», у выніку якога было прынятае рашэнне зліквідаваць арганізацыю. Пра гэта паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім.

Вярхоўны Суд мусіў разглядаць справу аб ліквідацыі Таварыства беларускай мовы 27 жніўня, але працэс быў перанесены на нявызначаны тэрмін. Алена Анісім падала хадайніцтвы, і яны былі задаволеныя, з гэтай прычыны разгляд быў адкладзены.

14 ліпеня ў офісе ТБМ прайшоў ператрус, сканфіскавалі ўсю тэхніку. Грамадскаму аб’яднанню выставілі два папярэджанні, якія яно не паспела своечасова аспрэчыць.

Hавiны
Ці з’явяцца ў Менску вуліцы Ніла Гілевіча, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна? ТБМ атрымала адказ ад уладаў
2021.10.23 11:57

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны было заснаванае ў 1989 годзе. Цяпер у складзе аб’яднання – каля 450 мясцовых арганізацыяў і суполак у Беларусі і за мяжой, больш за 6 тысяч сябраў.

Усе 32 гады свайго існавання ТБМ абараняе моўныя правы грамадзянаў, а таксама спрыяе развіццю беларускай мовы і культуры.

Hавiны
Улады збіраюцца ліквідаваць Таварыства беларускай мовы. Сабралі топ-10 годных справаў ТБМ
2021.08.27 08:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў