У СІЗА на Валадарскага вязняў афіцыйна абмежавалі ў падпісцы на прэсу


Права на падпіску вырашылі пазбавіць яшчэ 30 чэрвеня, правілы набылі моц 29 верасня.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Газета «Новы час».
Фота: novychas / Facebook

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў 8 лістапада аб адказе кіраўніка СІЗА № 1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага аб падпісцы на друкаваныя выданні.

З правілаў унутранага распарадку Валадаркі выключылі пункт 169, які дазваляў афармляць падпіску на імя зняволенага яго роднымі ці іншымі асобамі.

Цяпер падпісвацца на прэсу можна за кошт грошай з асабістага рахунку вязня, падпіску афармляе работнік СІЗА.

АА belsat.eu

Стужка навінаў