У апошнім слове сказаў: «Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай!» І атрымаў на месяц меней, чым прасіў пракурор


У судзе Ленінскага раёну Берасця сёння прагучалі прысуды для ўдзельнікаў так званых «берасцейскіх беспарадкаў» 9–10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пакараў вялікімі тэрмінамі адразу 19 асобаў.

Працэс над гэтай групай распачаўся яшчэ 28 ліпеня, увесь гэты час фігуранты справы заставаліся ў берасцейскім СІЗА № 7.

Дзяржабвінавачанне рэпрэзентавалі Фёдар Ляшок і Андрэй Манько. Аляксандр Семянчук вынес амаль такія прысуды, якія яны запыталі. Адзіным выключэннем стаў прысуд 24-гадоваму палітвязню Яўгену Пекачу. Замест 5 гадоў, што прасіла абвінавачанне, яму далі 4 гады і 11 месяцаў калоніі. Затрыманы яшчэ 14 студзеня хлопец падчас усяго працэсу вёў сябе вельмі годна, заяўляў, што ўлады баяцца і судзяць зусім не тых, а на іх месцы павіны быць тыя, хто збіваў народ. Сваё апошняя слова Яўген скончыў словамі: «Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай!»

Палітвязень Яўген Пекач.
Фота: prisoners.spring96.org

Вось якія прысуды прагучалі для астатніх:

  • Якаў Шафарэнка – 5,5 года ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых;
  • Станіслаў Філімонаў – 5 гадоў узмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых;
  • Аляксандр Тэлешман – 4,5 года агульнага рэжыму;
  • Марк Антонаў, Ілля Верамей, Руслан Волкаў, Ігар Гарчанюк, Філіп Канцэвіч, Іван Соўпель, Сяргей Трацюк – па 4 гады ўзмоцненага рэжыму;
  • Арцём Клімчук, Віктар Казлоўскі, Глеб Раманаў, Раман Сідзюк, Леў Цяліпка, Аляксандр Цімафееў, Данііл Хабавец – па 3,5 года ўзмоцненага рэжыму;
  • Павал Мазько – 3,5 года агульнага рэжыму.

Усяго ў гэтай справе асудзілі 51 асобу, пераважна гэта моладзь.

Hавiны
У СІЗА на Валадарскага вязняў афіцыйна абмежавалі ў падпісцы на прэсу
2021.11.08 13:26

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў