Польшча закрывае рух праз памежны пераход «Кузніца»


Польскія ўлады прынялі рашэнне з раніцы 9 лістапада спыніць памежны рух на пераходзе «Кузніца-Брузгі». Пра гэта паведамляе польская памежная служба.

Памежны пераход «Кузніца».
Фота: newgrodno.by

У сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы 9 лістапада з 07:00 (09:00 па беларускім часе) спыняецца памежны рух на аўтамабільным памежным пераходзе «Кузніца».

Польская памежная служба раіць падарожнікам ехаць на пераходы ў пункты «Цярэспаль» і «Баброўнікі».

Такое рашэнне было прынята 8 лістапада ў сувязі з спробай двухтысячнага натоўпу мігрантаў пад наглядам беларускіх памежнікаў прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. З наступленнем ночы мігранты засталіся на мяжы, дзе зладзілі намётавы лагер. Уначы там чакаецца мінусавая тэмпература.

Абноўлена
Менск ідзе на эскалацыю. Тысяча мігрантаў у суправаджэнні вайскоўцаў прыйшла на мяжу з Польшчай
2021.11.08 10:49

АД, belsat.eu

Стужка навінаў