Беларусь – у топе галоўных экспарцёраў гарэлкі ў свеце


Гарэлка «Менск Крышталь».
Фота: belta.by

У 2020 годзе Беларусь заняла 12-е месца ў топ-100 сусветных экспарцёраў гарэлкі, падняўшыся на два месцы ў параўнанні са спісам за 2019 год. Такія звесткі прыводзіць партал «Worldstopexports».

У пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў гарэлкі ўвайшлі Швецыя, Францыя, Расея, Польшча і Нідэрланды. Гэтыя пяць краін адгрузілі 62,3 % гарэлкі, экспартаванай ва ўсім свеце на працягу 2020 года.

Украіна ў гэтым спісе ідзе адразу за Беларуссю і заняла 13-е месца. Латвія заняла 7-е месца, Літва – 16-е месца.

Топ-15 краін, якія адгрузілі 91 % сусветнага экспарту гарэлкі за 2020 год. Скрыншот: worldstopexports.com

Між тым беларускі брэнд «Менск Крышталь» увайшоў у топ-14 найлепшых сусветных гарэлачных брэндаў, заняўшы 12-е месца.

Расейскі брэнд «Kauffman» заняў 6-е месца, украінская «Хортиця» заняла 8-е месца. Першае ж месца дасталася шведскаму брэнду гарэлкі «Absolut».

Інтэрв’ю
Былы працаўнік «Нафтану» Дзяніс Абрамовіч: Прадпрыемствам кіруюць сілавікі
2021.11.08 10:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў