Беларусь сабралася атрымаць ад Расеі эскадрылью ўдарных верталётаў


Раней ішла гаворка пра 4 верталёты, цяпер пра большую колькасць – магчыма, да 12. За якія грошы, невядома.

Верталёт «Мі-35П». Форт «Bliss», Тэхас, ЗША. 21 красавіка 1997 года.
Фота: U.S. National Archives

Намеснік начальніка Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі Ігар Кароль у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ расказаў аб планах на закупку расейскіх верталётаў.

Ён нагадаў, што Беларусь атрымала батальённы камплект машынаў БТР-82А, які паступіў у 120-ю механізаваную брыгаду, і паведаміў, што ў бліжэйшы месяц другі падобны батальённы камплект паступіць у 6-ю механізаваную брыгаду.

«Недзе да сярэдзіны наступнага года» ў Беларусь маюць паступіць новыя верталёты. У відэасюжэце гаворыцца пра мадэль «Мі-25П», у тэксце – пра «Мі-35П». Другое больш імаверна: гаворыцца пра мадэль-пераемніцу «Мі-24» (а гэта «Мі-35»), і ў лістападзе 2020 года паведамлялі, што Беларусь плануе закупіць чатыры «Мі-35».

Аднак цяпер гаворка ідзе пра закупку «эскадрыллі», а гэта можа значыць і 12 верталётаў. Колькі менавіта хочуць купіць, не паведамляецца.

Цана аднаго такога верталёта невядомая, але ў 2015 годзе расейская Федэральная служба бяспекі шукала пастаўніка пяці «Мі-35» па 9 млн долараў за адзінку.

Інтэрв’ю
Чаму Беларусь у ТОП-10 мілітарызаваных дзяржаваў?
2020.02.26 17:21

На ўзбраенні ў Беларусі ёсць старэйшыя ўдарныя верталёты «Мі-24».

Такія верталёты, у залежнасці ад мадыфікацыі, могуць выкарыстоўвацца і супраць аналагічных паветраных цэляў, і супраць наземных, і для дэсанту, і для транспартавання грузаў.

Супраць каго іх збіраецца выставіць Беларусь, не паведамляецца, аднак прадстаўнік Генштабу ў сюжэце СТВ расказваў пра тое, што «адбываюцца пэўныя падрыхтоўкі вайсковыя з боку нашых апанентаў», згадваў Польшчу ў прыватнасці.

АА belsat.eu

Стужка навінаў