Украінскія медыі паведамляюць, што выбух на Крымскім мосце быў арганізаваны СБУ


Афіцыйна ў Службе бяспекі Украіны не пацвярджаюць і не адмаўляюць сваёй датычнасці да частковага разбурэння Крымскага моста.

Агенцтва УНІАН і інтэрнэт-выданне «Украінская праўда» паведамляюць са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах, што падрыў пераправы стаў вынікам спецаперацыі Службы бяспекі Украіны.

У СБУ не пацвярджаюць і не адмаўляюць гэтага факту.

«Мы гэтага не каментуем. Ролю СБУ або любога дзяржаўнага органу Украіны ў «бавоўнах» будзем каментаваць пасля нашай канчатковай перамогі», – цытуе ўкраінская служба радыё «Свабода» прадстаўніка СБУ Арцёма Дзегцярэнку.

Разам з тым на старонцы СБУ ў Twitter выбух на Крымскім мосце пракаментавалі іранічным перафразаваннем вершу Тараса Шаўчэнкі. «Світає, Міст гарно палає; Соловейко у Криму СБУ зустрічає».

Нагадаем, на Крымскім мосце раніцай 8 кастрычніка адбыўся выбух. Праз выбух былі разбураныя тры пралёты аўтамабільнай часткі моста, а таксама загарэўся цягнік з цыстэрнамі на чыгуначнай частцы.  Цяпер рух на мосце закрыты.

Абноўлена
Дарадца ОП Украіны Падаляк пра Крымскі мост: Усё незаконнае павінна быць разбурана
2022.10.08 12:16

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў