Праваабаронца Наста Лойка выйшла на волю пасля 30 содняў арышту


Праваабаронца Наста Лойка выйшла на волю пасля 30 содняў адміністрацыйнага арышту. Апроч таго, у адносінах да яе спынена крымінальная справа. Пра гэта напісала «Медыязона» са спасылкай на Facebook-старонку праваабаронцы. 

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Праваабаронца «Human Constanta» Наста Лойка адбыла 30 содняў адміністратыўнага пакарання адразу па двух пратаколах «за дробнае хуліганства». Па вяртанні дадому яна даведалася, што Следчы камітэт спыніў крымінальную справу ў яе дачыненні.

«Па вяртанні мяне чакаў ліст з СК, што крыміналка ў дачыненні да мяне спыненая. Цяпер я толькі сведка па справе «Вясны» і без забароны на выезд», – напісала Наста Лойка.

Таксама праваабаронца просіць ні ў якім разе не пісаць затрыманым у мэсэнджарах: «Малю вас – ніколі не пішыце ў тэлеграм затрыманым! Мой ТГ 30 сутак быў у руках ГУБАЗІКа, таму сёння акаўнт выдалены».

Яе затрымалі 6 верасня пасля суда над Марфай Рабковай і яшчэ дзевяццю палітвязнямі ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» ў Менскім гарадскім судзе. Тады ж затрымалі і яшчэ некалькі чалавек – сваякоў асуджаных і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу. 7 верасня ёй прызначылі 15 сутак арышту, а 22 верасня яе другі раз арыштавалі на той самы тэрмін.

Hавiны
Затрыманым пасля суда над анархістамі Насце Лойцы і Данілу Кашэўскаму прызначылі содні
2022.09.07 16:44

У жніўні 2021 года Лойка стала падазраванай у садзейнічанні нявыплаце падаткаў (артыкул 243 КК РБ) па справе супраць праваабарончага цэнтру «Вясна». Праваабаронца знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і абавязальніцтвам аб яўцы.

13 жніўня 2021 года супрацоўнікі ДФР затрымалі Лойку, а пасля ператрусу ў яе кватэры праваабаронца звязалася з адвакатам і сказала, што яе пакідаюць у ІЧУ.

Гісторыі
Расказваем пра праваабаронцу Насту Лойку, якую затрымалі пасля прысуду ў «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
2022.09.07 17:36

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў