ГУР Украіны: ПВК Вагнэра вярбуе наймітаў у Беларусі


Расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі вярбуюць наймітаў на тэрыторыі Беларусі, у некаторых гарадах адкрыты вярбовачныя пункты. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Паводле звестак галоўнага ўпраўлення выведкі, перш за ўсё актыўна працуе цяпер «Вагнэр», – сказаў ён. – Разгарнулі ў Менску і некаторых гарадах свае вярбовачныя пункты і ажыццяўляюць набор ахвочых «працаваць» у «Вагнэры», удзельнічаць у вайне супраць Украіны. Колькі ім удасца завербаваць людзей, будзем высвятляць. Але такія захады менавіта на тэрыторыі Беларусі праводзяцца».

Паводле Скібіцкага, Аляксандр Лукашэнка «гатовы аддаць» Уладзіміру Пуціну «тое, што ён мае, няхай гэта выкарыстоўвае Расейская Федэрацыя», але не пасылае свае войскі на вайну супраць Украіны. «Як доўга будзе працягвацца такая сітуацыя, залежыць ад таго, як будуць развівацца падзеі на нашай тэрыторыі, на фронце. І ў цэлым ад далейшага развіцця падзей у вайне Расеі супраць нашай дзяржавы», – адзначыў Скібіцкі.

Разам з тым, прадстаўнік украінскай вайсковай выведкі перакананы, што Расея не пакідае спробаў прымусіць афіцыйны Менск адкрыта ўступіць у вайну.

Аналітыка
Дваіх беларусаў з ПВК Вагнэра падазраюць у ваенных злачынствах на Кіеўшчыне. Хто яны?
2022.05.25 14:48

Раней начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заяўляў, што падчас перамоваў у Сочы Пуцін намагаўся дамагчыся ад Лукашэнкі ўступлення ў вайну. Лукашэнка не адмаўляецца і не пагаджаецца, але «робіць насамрэч усё, каб гэтага не адбылося», адзначыў Буданаў.

Hавiны
«Рабіце з украінцамі што хочаце». Прыгожын набраў у ПВК «Вагнэр» тысячу чалавек з расейскіх калоній
2022.09.01 18:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў