Як прадпрымальнікаў пазбавяць льготаў. Мінфін апублікаваў расклад


Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала тлумачэнні зменаў, якія плануюць унесці ў Падатковы кодэкс. Гэтыя змены – пакуль толькі праект, і няма гарантыяў, што ён будзе прыняты менавіта ў такім выглядзе. Але праект прасоўвае Мінфін, яго падтрымліваюць праўладныя бізнес-саюзы.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У Мінфіне збіраюцца павялічыць падаткі для індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў, індэксаваць вызначаныя ў рублях стаўкі падаткаў, увесці падатак на даданую вартасць пры электронным продажы тавараў, скасаваць некаторыя іншыя падатковыя льготы.

Сярод зменаў – увядзенне падатку на першую кватэру. Гэта называюць «выроўніваннем» падаткаў для ўладальнікаў кватэраў і жылых дамоў.

Hавiны
Навошта збіраць падатак на першую кватэру, калі шмат зарабіць не ўдасца?
2021.10.05 22:02

Для самазанятых грамадзянаў, калі праект ухваляць, змены адбудуцца ў тры этапы:

  • З пачатку 2022 года яны стануць плаціць адзіны падатак паводле «пашыранага пераліку відаў дзейнасці», рамесны збор у 62 рублі на год і асобны збор у 31 рубель у галіне аграэкатурызму.
  • З пачатку 2023 года будуць плаціць падатак на прафесійны даход у адсотках ад выручкі (за выключэннем галіны аграэкатурызму), а рамеснікам прапануюць альтэрнатыву – рамесны збор у 62 рублі на год.
  • З пачатку 2024 года падатак на прафесійны даход будуць плаціць ужо ўсе катэгорыі самазанятых, акрамя рамеснікаў, якія выбралі рамесны збор у 62 рублі на год.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў змены прапануюць у два этапы:

  • З пачатку 2022 года – агульны парадак падаткаабкладання на ранейшых умовах або спрошчаны парадак для абмежаванага спісу відаў дзейнасці (ужо за выключэннем сферы паслугаў) у памеры 6 % пры выручцы не больш за 460 тысяч рублёў. Спіс відаў дзейнасці для сплаты адзінага падатку збіраюцца скараціць.
  • З пачатку 2023 года – скасаванне адзінага падатку і забарона на спрошчаны парадак, толькі агульны парадак падаткаабкладання з падаткам паводле стаўкі падатку на прыбытак і сплатай падатку на даданую вартасць пры пэўных умовах.

Для малых прадпрыемстваў і мікраарганізацыяў змены хочуць зрабіць у адзін этап:

  • З пачатку 2022 года падвысіць падатак паводле спрошчанай схемы з цяперашніх 3 % або 5 % да 6 % без сплаты падатку на даданую вартасць пры ўмове працы ў кампаніі да 50 чалавек і выручцы да 2,15 млн рублёў, агульны парадак падаткаабкладання пакінуць без зменаў.
Hавiны
«Шмат хто папросту закрыецца». Да якога негатыву можа прывесці падатковая рэформа ў Беларусі
2021.09.30 11:38

АА belsat.eu

Стужка навінаў