У польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю, стралялі з беларускага боку


Інцыдэнт здарыўся 8 кастрычніка. Патруль польскіх вайскоўцаў быў абстраляны з беларускага боку мяжы, імаверна – халастымі патронамі, перадае заяву прэс-сакратаркі Польскай памежнай аховы Анны Міхальскай радыё RFM24.

Падчас страляніны ніхто не пацярпеў.

«Магчыма, стралялі так, каб наўмысна прамахнуцца. Такіх правакацыяў становіцца ўсё больш», – зазначыла прэс-сакратарка.

Пра стрэлы з беларускага боку раней паведамлялі і літоўскія памежнікі.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абвяргае заявы пра стрэлы і сцвярджае, што за апошнія содні зброя не выкарыстоўвалася ні на літоўскім, ні на польскім участках мяжы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў