У Менску за ўдзел у пратэстах пачынаюць судзіць былога следчага


8 кастрычніка ў Менску пачынаецца суд над Ягорам Вяршыніным, які шэсць гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце, піша «Радыё Свабода». Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Ягор Вяршынін.
Фота: Наша Ніва

Ягора Вяршыніна затрымалі 11 чэрвеня бягучага году. Тры дні мужчына прабыў на Акрэсціна, потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага. У родных Ягора амаль няма інфармацыі пра крымінальную справу супраць яго, бо ў адваката падпіска аб неразгалошванні.

Hавiны
Экс-следчаму Юшкевічу ў СІЗА выставілі яшчэ два абвінавачанні
2021.06.30 16:42

Ягор Вяршынін больш за 6 гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце. Пасля 56-й гімназіі Гомля ён паступіў на юрыдычны факультэт БДУ. У 2013-м скончыў яго па спецыяльнасці «судова-пракурорска-следчая дзейнасць». Пасля працаваў у раённых аддзелах СК сталіцы і ў Цэнтральным апараце СК. Расследаваў эканамічныя злачынствы. У 2019 годзе звольніўся. Займаўся спартыўнай аналітыкай, вучыў мовы, планаваў ісці ў IT.

Артыкулы
Палітвязень Зміцер Фурманаў у ШІЗА ўжо другі месяц
2021.10.07 13:51

«Я ня думаю, што яго зняволенне звязанае з былой прафесійнай дзейнасцю. Усё-такі ён звольніўся ў 2019 годзе, калі, скажам так, «нічога не прадказвала бяду». Затрымалі яго ўлетку 2021 году. Нібыта за падзеі 2020 году. Ніхто нічога не тлумачыў, адвакат пад падпіскай. Звычайны народны артыкул – 342. Спадзяемся, што на судзе даведаемся, за што судзяць», – кажа брат Вяршыніна.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў