У маці былога міліцыянта беларускія памежнікі адабралі пашпарт, калі яна выязджала ў Польшчу


5 кастрычніка Святлана Куцко, маці былога міліцыянта Міхаіла Куцко, планавала выехаць у Польшчу, але падчас праходжання пашпартнага кантролю на беларускім баку ў яе забралі пашпарт, пра гэта belsat.eu распавёў Міхаіл Куцко.

Супрацоўнікі памежнай службы паведамілі Святлане Куцко, што яе пашпарт зʼяўляецца несапраўдным. На гэтай падставе начальнік змены ў пункце пропуску «Брузгі» прыняў рашэнне забраць пашпарт у Святланы Куцко.

«З прававых нормаў, на якія спасылаецца начальнік змены, у пратаколе канфіскацыі пашпарту напісана, што пашпарт зʼяўляецца несапраўдным на падставе таго, што нібыта мама змяніла прозвішча або імя, або імя па бацьку. Аднак натуральна мама нічога не мяняла. Больш за тое, раней у жніўні 2021-га, яна прыязджала ў Польшчу на падставе дадзенага пашпарту без якіх-небудзь праблем», – распавёў «Белсату» Міхаіл Куцко.

Фота прадстаўлена рэдакцыі

Міхаіл Куцко раней працаваў оперупаўнаважаным у справе наркакантролю ды супрацьдзеяння гандлю людзьмі ў крымінальнай міліцыі Ленінскага РАУС у Горадні. Ён быў абвінавачаны ў карупцыі і 3 гады правёў за кратамі.

Інтэрв’ю
Міліцыянт раскрыў канал вярбоўкі ў ДНР і атрымаў тры гады
2020.01.24 18:22

АА belsat.eu

Стужка навінаў