Моладзевая футбольная зборная Беларусі пачала адбор на Чэмпіянату свету з трох правалаў


Фінальная частка футбольнага Чэмпіянату свету пойдзе ў Інданезіі, але падобна, беларусы ў гэту далёкую краіну не паедуць.

Матч Беларусь – Грэцыя. Жодзіна, Беларусь. 8 кастрычніка 2021 года.
Фота: abff.by

Каманда Сяргея Ясінскага 8 кастрычніка ў Жодзіне саступіла з лікам 0:2 моладзевай зборнай Грэцыі. Да гэтага ў моладзевай зборнай Беларусі (U-21) былі паразы ў Берасці ад Ісландыі (1:2) і ў гасцях ад Партугаліі (0:1).

Пасля трох тураў у Беларусі ноль пунктаў. Горш сітуацыя толькі ў Ліхтэнштэйну, які прайграў чатыры свае гульні з агульным лікам 0:28.

Раней моладзевая зборная Беларусі прабівалася на Алімпійскія гульні, і тройчы ў фінальныя турніры чэмпіянату Еўропы, а ў 2011 годзе нават выгуляла бронзавыя медалі. Цяпер жа ў беларускіх футбалістаў ніякіх перспектываў не бачна.

АС belsat.eu

Стужка навінаў