Менскага амапаўца затрымалі паводле артыкулу «Акт тэрарызму». Ён у СІЗА КДБ


Былы інспектар аддзелу спецыяльнага рыхтавання Менскага АМАПу Эдуард Пястрак цяпер у СІЗА КДБ. Яго вінавацяць паводле артыкулу 289 КК РБ «Акт тэрарызму», піша «Наша ніва».

Эдуард Пястрак.
Фота: скрыншот з відэа СТБ

Маці і жонка Эдуарда адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацыі пра затрыманне не пацвердзілі, але і па сутнасці нічога не сказалі.

У сацыяльных сетках мужчына не быў як мінімум з 12 жніўня. Эдуард Пястрак нарадзіўся ў 1983 годзе.

У менскай міліцыі служыў з 2007-га. Службу пачынаў у Дэпартаменце аховы, з 2009-га – у АМАПе, спачатку быў кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, інспектарам у прафесійным рыхтаванні. Праца Пестрака заключалася ў баявым рыхтаванні супрацоўнікаў: сам ён дасведчаны ўдарнік, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА. Паводле крыніцаў «Нашай нівы», затрыманне адбылося на момант службы, у якім бралі ўдзел ягоныя вучні. Мужчыну звольнілі прамінулым днём.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў