Літва паведамляе пра стрэлы з беларускага боку мяжы

У першай палове дня 7 кастрычніка на мяжы са Швянчонскім раёнам Літвы з беларускага боку былі чутныя тры стрэлы запар, а праз гадзіну – яшчэ адзін, піша Delfi.lt са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Літвы.

Апоўначы недалёка ад муніцыпалітэту Друскінінкай з беларускага боку было выпушчана 7 сігнальных ракет.

Дзяржаўная памежная служба Літвы таксама паведамляе, што 7 кастрычніка з тэрыторыі Беларусі ў Літву спрабаваў трапіць толькі адзін мігрант без патрэбных дакументаў. Такога не было з чэрвеня, кажуць літоўскія памежнікі, і падкрэсліваюць, што лічаць гэта часовым зацішшам.

Дзяржаўныя медыі: на беларуска-літоўскай мяжы загінуў яшчэ адзін мігрант

6 кастрычніка літоўская памежная служба спыніла 61 мігранта, 4 і 5 кастрычніка – 28.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны