Кіраўнік Чачэніі Кадыраў прызначыў юную дачку міністаркай культуры


22-гадовая Айшат Кадырава хутка прасоўваецца па кар’ернай лесвіцы: толькі год таму яна стала намесніцай міністра культуры.

Спікер парламенту Чачэнскай Рэспублікі ў складзе Расейскай Федэрацыі Магамед Даудаў, вядомы пад нікнэймам «lord_095», паведаміў у Instagram 8 кастрычніка аб прызначэнні міністаркай культуры Айшат Кадыравай – старэйшай дачкі кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава. Даудаву яна прыходзіцца пляменніцай.

Айшат Кадырава стала першай намесніцай міністра культуры 1 верасня 2020 года. Да таго яна кіравала модным домам «Firdaws», які ладзіў паказы ў Грозным, Маскве, Дубаі і Парыжы. Гэты брэнд стварыла жонка кіраўніка Чачэніі Мэдні Кадырава. Калі Айшат прызначалі намесніцай міністра культуры, ейны бацька заяўляў, што яна ўжо зрабіла вялікі ўнёсак у развіццё філармоніі Чачэніі. На той момант бацька ўжо ўзнагародзіў яе медалём «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай».

Яе і ейныя бацька і маці, Айшат у санкцыйным спісе Злучаных Штатаў. Дзяржаўны дэпартамент ЗША называў ейнага бацьку адказным за шматлікія катаванні і пазасудовыя забойствы.

Аналітыка
Чачэнія, КНДР ці Данбас. Да каго больш падобная лукашэнкаўская Беларусь – 2021?
2021.08.25 09:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў