Калапс на беларуска-польскай мяжы: чарга з фураў расцягнулася амаль на 20 км


Сотні грузавікоў не могуць патрапіць на тэрыторыю Еўразвязу ў раёне Берасця. Чарга расцягнулася ад Тэльмаў да пераходу Казловічы, а гэта амаль 20 кіламетраў.

Сотні грузавікоў не могуць патрапіць на тэрыторыю Еўразвязу ў раёне Берасця. Чарга расцягнулася ад Тэльмаў да пераходу Казловічы. 8 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

«Сёння ўжо трэція содні як я стаю ў гэтай чарзе, за гэты час праехаў можа кіламетры чатыры», – распавёў «Белсату» адзін з кіроўцаў.

Наш суразмоўца кажа, што спадзяецца праехаць хаця б да канца тыдня, і адзначае, што падобнае перыядычна здараецца.

Кіроўцы кажуць, што марудна працуюць беларускія мытнікі.

Тым часам памежны камітэт заяўляе, што 7 кастрычніка праводзілася абнаўлення мытнага абсталявання, што і прывяло да ўзнікнення чэргаў з грузавога транспарту на мяжы з Еўразвязам, і што ад сёння праблема вырашаецца.

Па інфармацыі памежнага камітэту ў бок Польшчы чэргі наступныя: «Казловічы» 500 велікаргузаў, «Брузгі» – 150, «Бераставіца» – 80.

Выехаць у Літву праз пункт пропуску «Каменны лог» спрабуюць 350 аўтамабіляў, у «Катлоўцы» чарга ў 300 машын, у «Беняконях» і «Прывалку» намагаюцца выехаць больш за 250 фураў у кожным.

АС belsat.eu

Стужка навінаў