Дзяржаўныя медыі: на беларуска-літоўскай мяжы загінуў яшчэ адзін мігрант

Інфармацыя пра чарговую смерць на мяжы прагучала ў праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» увечары 7 кастрычніка. Загінулы – 29-гадовы грамадзянін Шры-Ланкі.

Дзяржаўныя медыі заявілі пра чарговую смерць на беларуска-літоўскай мяжы. Фота: скрыншот з сюжэту на «Беларусь-1»

Цела мігранта знайшлі нібыта ў 500 метрах ад літоўскай мяжы 5 кастрычніка. Пры ім былі дакументы, згодна з якімі імя памерлага – Рыгавана Кірушантана. Мужчыне было 29 гадоў, ён – грамадзянін Шры-Ланкі.

– Паводле наяўнай аператыўнай інфармацыі дадзены грамадзянін уваходзіў у групу асобаў, якіх літоўскія сілавікі спрабавалі неаднаразова незаконна выцесніць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, – заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу прадстаўнік Полацкага памежнага атраду Дзяніс Глябко.

У Польшчы заявілі, што беларускія сілавікі давалі мігрантам наркотыкі для лягчэйшага пераходу мяжы

Пра першы выпадак смерці мігранта на беларуска-літоўскай мяжы беларускія памежнікі паведамілі 4 жніўня. Тады грамадзянін Іраку загінуў нібыта пасля збіцця.

19 верасня беларускія памежнікі знайшлі цела 39-гадовай жанчыны – грамадзянкі Іраку. У той жа дзень трое загінулых былі знойдзеныя на польскім баку мяжы. Усе яны загінулі ад пераахалоджвання.

«Ад дажджу дзеці хаваюцца ў пакетах для смецця». Як жывуць іракцы на мяжы Беларусі і Латвіі

Яшчэ адзін выпадак смерці мігранта, гэтым разам нібыта ад сардэчнага прыступу, зафіксавалі польскія памежнікі 24 верасня.

ГГ, belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны