Абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах увядуць у Беларусі з 9 кастрычніка


Кантраляваць нашэнне масак будуць санітарна-эпідэмічная служба і сілавікі. На першы час парушальнікаў абяцаюць не штрафаваць і не садзіць за краты.

Ілюстрацыйнае фота. Правільнае нашэнне маскі: калі яна закрывае нос, рот і падбароддзе.
Фота: Belsat.eu

Ад 9 кастрычніка па ўсёй Беларусі ўводзяць абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах з выкананнем сацыяльнага дыстанцыявання, піша БелТА.

Нашэнне масак абавязковае ў наступных месцах:

  • крамы,
  • страўні,
  • аб’екты бытавога абслугоўвання,
  • тэатры і кінатэатры,
  • стадыёны і іншыя месцы культурна-масавых імпрэзаў,
  • прадпрыемствы,
  • установы аховы здароўя і аптэкі,
  • транспарт усіх відаў, у тым ліку таксі,
  • «і іншыя аб’екты» (што гэта значыць, не тлумачаць).

Маска мусіць закрываць нос, рот і падбароддзе.

Патрабаванні ўводзяць дзеля прафілактыкі COVID-19 і грыпу – прызнаюць «неспрыяльную сітуацыю» з каронавірусам па ўсіх рэгіёнах.

Hавiны
Міністр здароўя распавёў, што на COVID-19 пачалі хварэць падлеткі і дзеці
2021.10.04 18:28

Адказнасць за выкананне масачнага рэжыму цяпер ускладзеная не толькі на ўстановы, дзе трэба насіць маскі, але і на саміх людзей.

Кантраляваць гэта будзе санітарна-эпідэміялагічная служба «супольна з зацікаўленымі, перш за ўсё МУС і Мінтрансам».

«На першым этапе мы будзем праводзіць маніторынгі, каб паглядзець, як гэтыя правілы выконваюцца і суб’ектамі, і грамадзянамі. Будзем пераконваць насельніцтва выконваць дыстанцыю і насіць медычныя маскі або марлевыя павязкі. Затым магчымае ўжыванне і іншых захадаў. Аб адміністрацыйных мерах спагнання мы пакуль не гаворым», – заявіў галоўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка.

Hавiны
У Беларусі чыноўнікі распачалі прымусовую вакцынацыю
2021.10.08 18:20

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў