Ціханоўская возьме ўдзел у Генасамблеі ААН і сустрэнецца з сусветнымі лідарамі


Святлана Ціханоўская плануе ўзяць удзел у Генеральнай асамблеі ААН, 77-я сесія якой адкрыецца ў Нью-Ёрку 13 верасня. Там у яе адбудуцца сустрэчы з сусветнымі лідарамі.

Светлана Тихановская, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Святлана Ціханоўская выступае на канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні, Літва. 8 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

«Не хачу забягаць наперад, але некаторыя вельмі важныя сустрэчы з сусветнымі лідарамі ўжо запланаваны. Аж да таго, што вызначаны іх дата, час і месца», – паведаміў BPN яе дарадца Аляксандр Шлык.

Паводле яго, удзельнікі Генасамблеі «ўбачаць прадстаўніка беларускага грамадства, а не нелегітымнага рэжыму».

Таксама 8 верасня стала вядома, што Рада Еўропы вырашыла стварыць Кантактную групу для супрацы з беларускім грамадствам. Такім чынам, арганізацыя падтрымала прапанову Святланы Ціханоўскай, агучаную на сустрэчах з генеральным сакратаром Рады Еўропы і выступлення перад ПАРЕ.

Кантактная група будзе дапамагаць Радзе Еўропы выпрацоўваць пазіцыі адносна Беларусі. Таксама яна зможа каардынаваць і рэалізоўваць праекты ў межах розных праграмаў Рады Еўропы, рыхтаваць праекты рэформаў і дэмакратычных пераўтварэнняў для новай Беларусі.

У кантактную групу ўвойдуць прадстаўнікі структур Рады Еўропы, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў.

Hавiны
«Сур’ёзнае парушэнне дыпламатычных правілаў». У Еўразвязе асудзілі затрыманне сваёй прадстаўніцы ў Менску
2022.09.08 17:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў