Сейм Латвіі аддзяліў Латвійскую праваслаўную царкву ад РПЦ


8 верасня Сейм Латвіі ў тэрміновым парадку падтрымаў законапраект аб вывадзе Латвійскай Праваслаўнай царквы з-пад улады Маскоўскага Патрыярхату. Гэтую ініцыятыву ў парламент падаў прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс, піша DELFI.

«Прыняцце закона замацуе гістарычную самастойнасць і незалежнасць Латвійскай праваслаўнай царквы і перадухіліць уплыў або ўладу Расейскай праваслаўнай царквы над нашай царквой», – заявіў старшыня Камісіі Сейма ў правах чалавека і грамадскіх справах Артус Кайміньш.

Закон устанаўлівае парадак зацвярджэння і адхілення мітрапаліта, архіепіскапаў і епіскапаў. Юрыдычныя змены не датычацца кананічных пытанняў, зазначаецца ў анатацыі да законапраекта. Царква да 31 кастрычніка павінна прывесці статут у адпаведнасць з новымі патрабаваннямі закону.

Аналітыка
«РПЦ пачынае разыходзіцца па швах». Як патрыярх Кірыла падтрымаў вайну і згубіў Украіну. І не толькі яе
2022.04.05 10:35

У анатацыі да законапраекта прэзідэнт Левітс адзначыў, што Латвійская праваслаўная царква была праінфармаваная пра змены. Ён запэўніў кіраўніцтва ЛПЦ, што яны могуць разлічваць на поўнае падтрыманне ўраду краіны, які «юрыдычна прызнае аўтакефальны статус царквы».

Латвійская праваслаўная царква ўжо выходзіла са складу Маскоўскага патрыярхату. Гэта было ў 1936 годзе і працягвалася да 1940-га. У Латвіі праваслаўных налічваецца каля 16 % жыхароў.

Hавiны
Украінская праваслаўная царква прыняла рашэнне аб незалежнасці ад Расеі
2022.05.28 09:22

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў