«Поўны адстой». Трэнер «Дынама-Менск» раззлаваўся, што на «Менск-Арэне» будзе праўладны канцэрт


Галоўны трэнер менскага хакейнага «Дынама» Крэйг Ўудкрафт на прэс-канферэнцыі ва Уфе пракаментаваў перанос з Менску ў Казань матчу, які запланаваны на 16 верасня.

Крэйг Ўудкрафт.
Фота: sport-express.ru

Першапачаткова гульня мусіла прайсці ў Менску, але 17 верасня на «Менск-Арэне» пройдзе канцэрт да «Дня народнага адзінства».

«Гэта адстой, поўны адстой. Вельмі дрэнна, што не здолелі знайсці рашэнне [каб правесці матч у Беларусі. – Рэд. Belsat.eu]. Наша каманда спрабавала знайсці варыянт, але гэта не ўяўлялася магчымым», – заявіў Ўудкрафт.

У самім клубе таксама раней заявілі, што «разам з балельшчыкамі расчараваныя, што так складаюцца абставіны».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў