Палітвязень Алег Канавалаў, якога арыштавалі пасля вяртання з Украіны, атрымаў 5 гадоў зняволення


У Гомельскім абласным судзе 7 верасня агучылі прысуд 27-гадоваму палітвязню, уладальніку YouTube-каналу «Третий регион Беларусь» Алегу Канавалаву. Алега затрымалі 10 студзеня 2022 года, калі вярнуўся з Украіны ў Беларусь на святы.

Алег Канавалаў у судзе.
Фота: spring96.org

Канавалаву было выстаўлена абвінавачанне адразу паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»);
  • ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»);
  • арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»);
  • ч. 1 арт.368 («Абраза прэзідэнта»);
  • ч. 1 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або розіцы»).

Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад’езду ва Украіну працягваў «размяшчаць у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваць супраціў прадстаўнікам улады». Мужчына загружаў на свой канал відэа з акцыяў салідарнасці беларусаў у Кіеве. Таксама яму ў віну ставяць «цынічныя каментары» пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Суддзя Алег Харошка пакараў Канавалава пяццю гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штрафам 3200 рублёў і кампенсацыяй маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянта 5000 рублёў.

Hавiны
У Берасці журналістку БелТА пакаралі 3 гадамі зняволення
2022.09.08 13:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў