Кіроўцу беларускага аўтобусу, які разбіўся ў Польшчы, пакаралі штрафам


Кіроўца аўтобусу, які перакуліўся 6 верасня каля польскай вёскі Пётравіна, 8 верасня быў вызвалены з паліцыі. Пра гэта паведаміла «Белсату» Эльжбета Загурска з Павятовай управы паліцыі ў Міньску Мазавецкім.

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы.
Фота: wydarzenia.interia.pl

Паводле яе, кіроўца прызнаў сваю віну і быў адпушчаны на волю.

«Пакараны штрафам і пазбаўленнем волі з адтэрміноўкай», – паведаміла Эльжбета Загурска.

Hавiны
Беларусаў, пацярпелых у аварыі ў Польшчы, выпісваюць са шпіталю. Але пад наглядам яшчэ каля 10 асобаў
2022.09.07 13:09

Аварыя з аўтобусам здарылася за 70 кіламетраў ад Варшавы, паміж гарадамі Міньск-Мазавецкі і Седльцэ. Аўтобус, у якім ехалі беларусы, з’ехаў у роў, зачапіў дрэва і перакуліўся.

У аўтобусе былі 45 пасажыраў і два кіроўцы. Пасля здарэння ў шпіталь трапілі 39 пацярпелых без цяжкіх пашкоджанняў.

Станам на 7 верасня ў шпіталі пад наглядам медыкаў працягвалі знаходзіцца менш як 10 асобаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў