Чароўная Ельня. Вандруем па верхавым балоце на Мёршчыне


У Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах месціцца рэспубліканскі ландшафтны заказнік Ельня. Гэта комплекс балатоў і азёраў з багатай флорай і фаўнай, частка якіх занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ахоўванай зонай тэрыторыя стала ў 1968 годзе, а мінімальнае ўздзеянне чалавека дазволіла захаваць натуральную прыгажосць месца. Прапаноўваем паглядзець на чароўную Ельню ў фотаздымках чытачкі «Белсату» і абавязкова запланаваць падарожжа ў гэтыя мясціны.

Адзін з многіх астравоў на возеры Курганістым.
Фота: чытачка / Белсат
Бераг возера Курганістага – своеасаблівы космас.
Фота: чытачка / Белсат
Расіца – маленькая расліна, якая сілкуецца жамярой.
Фота: чытачка / Белсат
Водны канал, праз які праходзіць экасцежка.
Фота: чытачка / Белсат
Краявіды Ельні.
Фота: чытачка / Белсат
Экасцежка.
Фота: чытачка / Белсат
Сфагнум расце паміж бярвення насцілу. Сфагнум – гэта мох, дзякуючы якому верхавыя балоты, як Ельня, захоўваюць ваду.
Фота: чытачка / Белсат
Краявіды Ельні.
Фота: чытачка / Белсат
Месяц над балотам.
Фота: чытачка / Белсат

Вандроўку па месцах беларускага нацыянальнага руху глядзіце праз спасылку, размешчаную ніжэй.

Гісторыі
Яны бачылі сваёй марай вольную Беларусь: вандруем па месцах беларускага нацыянальнага руху. Частка 2
2022.07.24 10:30

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў