У праваабаронцы з Пінску Веранікі Івановай адбыўся ператрус


Актывістку не затрымалі, але забралі два старых тэлефоны, агледзелі ноўтбук.

Вераніка Іванова, праваабаронца.
Фота: Белсат

У аўторак 7 верасня стала вядома, што Вераніка Іванова падазраецца ў «зліве» звестак міліцыянтаў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі».

Праваабаронца шмат гадоў наведвае палітычныя суды ў Пінску, яна дапамагала фігурантам «пінскай справы» і іхным родным. 25 жніўня Вераніка працавала на працэсе Антона Шлемена, якія атрымаў 1,5 года хіміі за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг.

– Гэты працэс шырока асвятлялі дзяржаўныя СМІ, а пазней прозвішча пракурора аказалася ў «Чорнай кнізе Беларусі». Паводле гэтага факту пачалася праверка, падазрэнні палі на мяне, а з доказаў – тое, што я рабіла запісы ў нататнік», – распавядала ў размове з «Белсатам» Вераніка Іванова.

Апытанне праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку Дзмітрый Яромчык і Арцём Кучын.

7 жніўня да сына Івановай прыйшлі з ператрусам, пасля чаго Кірыл правёў чатыры дні ў ІЧУ, а пазней справа супраць мужчыны развалілася ў судзе.

Hавiны
Затрыманы сын праваабаронцы, якая дапамагала фігурантам «пінскай справы»
2021.08.07 12:38

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў