У Беларусі будуць выпускаць больш алкагольных напояў для ўнутранага продажу, сярод іншага – чарнілаў


Урад падняў квоты на вытворчасць пладова-ягаднага віна, вінаграднага ж віна будуць вырабляць менш. Адпаведная пастанова апублікаваная 8 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, пладова-ягаднага віна цяпер будзе вырабляцца больш на 2654 літраў, агулам – больш за 49 тысяч літраў. Павялічылі квоты на каньяк – на 400 літраў, агулам – да 6,6 тысяч літраў.

На 500 літраў больш будзе вырабляцца моцных спіртовых напояў – агулам 5,5 тысяч літраў.

Квоты на пладовыя мацаваныя віны зніжаныя на 2195 літраў. Таксама менш будуць рабіць вінаградных вінаў – на 60 літраў.

Паднялі квоты на дэзінфікавальныя сродкі – на 70 літраў – да 5,5 тысяч літраў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў