Статкевіча выдалілі да спрэчак, Лосік ходзіць у масцы – хавае ўсмешку: як ідзе суд у «справе Ціханоўскага»


Што пішуць у лістах пра суд Сяргей Ціханоўскі і іншыя ўдзельнікі закрытага працэсу, іхныя блізкія распавялі БелаПАН.

Паводле жонкі Ігара Лосіка Дар’і, муж у лістах называе суд «смехапанарамай» і распавядае, што ходзіць на паседжанні ў масцы, каб схаваць усмешку.

Артыкулы
«Адчуваю сябе як вязень у Асвенціме». Ігар Лосік распавёў пра здзекі ў гомельскім СІЗА
2021.07.10 18:12

«Бярэ слова «суд» у двукоссе, бо гэта судзілішча», – кажа Дар’я.

Сяргей Ціханоўскі піша з СІЗА, што суд працягнецца, магчыма, да лістапада, а на Новы год блогер, магчыма, ужо не будзе ў Гомлі.

Артыкулы
Суд над Статкевічам і Ціханоўскім можа зацягнуцца да лістапада
2021.08.17 12:07

Аператар Арцём Сакаў піша: «Калі я такі «злачынца», то няхай даюць найвышэйшую меру пакарання. Мяркуючы з таго, як праходзяць будні, разумееш, што табе паказваюць усебаковую зацікаўленасць у адтэрміноўцы».

Мікола Статкевіч не наведвае паседжанняў: ён сам запатрабаваў гэтага, а потым быў выдалены да спрэчак бакоў.

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Міколам Статкевічам, Арцёмам Сакавым, Змітром Паповым распачаўся 24 чэрвеня ў Гомельскім СІЗА № 3. Паседжанні праходзяць у закрытым рэжыме.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў