Парадокс афіцыйнай статыстыкі: колькасць працэдураў ліквідацыі прадпрыемстваў расце, а справаў аб банкрутах – змяншаецца


Працэдура банкруцтва ў Беларусі атрымала пачатак яшчэ ў 1991 годзе. Тады ў краіне з’явіліся першыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць аспекты ўрэгулявання спагнанняў і запазычанасці з прадпрыемстваў, якія з розных прычынаў перасталі працаваць. У 2003 годзе ў адпаведнасці з Указам № 508 зʼявіліся антыкрызісныя кіраўнікі. Менавіта яны вырашалі спрэчныя пытанні ў працэдуры банкрутцва. Пасля жніўня 2020 года сітуацыя для ўсіх гульцоў у гэтым сегменце моцна змянілася.

За апошні год колькасць банкрутаў у Беларусі рэзка зменшылася. Але працы для антыкрызісных кіраўнікоў, якія займаюцца пытаннямі банкрутаў, менш не стала. Іншая рэч, што пасля выбараў 2020 года аналітычныя структуры, якія працавалі ў гэтай сферы, спынілі сваю дзейнасць. Пры гэтым дзяржаўныя органы за 27 гадоў незалежнасці краіны не стварылі аналітычнага падраздзялення, якое б займалася аналізам сітуацыі. У выніку антыкрызісныя кіраўнікі, якія на ўмовах ананімнасці размаўлялі з карэспандэнтам «Белсату» кажуць, што цяпер у Беларусі проста ніхто не ведае, што адбываецца з банкрутамі. Дзяржаўныя органы аперуюць адно колькаснымі звесткамі.

«Выглядае, што на ўзроўні кіраўніцтва краіны няма разумення, што адбываецца ў гэтым інстытуце наагул. Чыноўнікі перакладаюць лічбы з аднаго слупка ў іншы», – лічаць антыкрызісныя кіраўнікі.

Насамрэч, паводле адмыслоўцаў, колькасныя паказнікі ні пра што не сведчаць.

Яшчэ летась антыкрызісныя кіраўнікі, якія абʼядналіся ў асацыяцыю, рабілі падрабязны аналіз сітуацыі і ацэньвалі рызыкі і наступствы. Цяпер на сайце асацыяцыі апошняе абнаўленне рубрыкі «меркаванне» было ў сакавіку бягучага года, а адмыслоўцы не могуць распавесці пра актуальныя тэндэнцыі ў гэтай галіне.

Аб’ектыў
Сфармаваць бізнес-дыяспару, каб дапамагчы беларусам
2021.08.28 23:30

Афіцыйныя лічбы ведамстваў супярэчаць адна адной

У Беларусі, паводле афіцыйных звестак, на 1 ліпеня зарэгістраваныя 177 790 юрыдычных асобаў і 272 940 індывідуальных прадпрымальнікаў. З гэтай колькасці дзясяткі тысяч прадпрыемстваў не працуюць. Паводле звестак Міністэрства юстыцыі, у красавіку сёлета ў дачыненні 8918 суб’ектаў гаспадарання (2277 юрыдычных асобаў і 6641 індывідуальных прадпрымальнікаў) распачалі працэдуру ліквідацыі (спынення дзейнасці). Праз месяц ведамства праінфармавала, што колькасць субʼектаў гаспадарання, якія распачалі працэдуру ліквідацыі, вырасла на 2,5 тысячы да 11 476 (3014 юрыдычных асобаў і 8462 індывідуальных прадпрымальнікаў). У жніўні гэтая лічба павялічылася амаль у два разы да 21 010 суб’ектаў гаспадарання (5680 юрыдычных асобаў і 15 330 індывідуальных прадпрымальнікаў).

Аантыкрызісныя кіраўнікі кажуць, што апрацаваць дзясяткі тысяч справаў аб банкрутах існымі сіламі ў краіне проста немагчыма. Тым больш іх колькасць расце, але чаму колькасць справаў, якія разглядаюцца ў судзе, істотна зменшылася за апошні год, сказаць таксама адназначна немагчыма.

Hавiны
У Беларусі прыпынілі рэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў
2021.08.18 12:23

Раней дзяржава штучна змяншала колькасць справаў аб банкруцтве. Гэтак, напрыклад, як кажуць антыкрызісныя кіраўнікі, кіраўніцтва краіны прыняло ўказ № 329. Паводле закону, спагнанне падатковай запазычанасці перавялі ў спрошчаны выгляд, без ужывання працэдуры банкруцтва. У выніку колькасць справаў аб банкруцтве істотна зменшылася. Але гэтая лічба зусім не сведчыць, што рэзка змяніліся эканамічныя ўмовы і бізнесу стала жыць і працаваць лягчэй.

«Трэба паглядзець, колькі справаў на банкруцтва паступіла ў суды, і колькі справаў вярнулі. Можа быць такая сітуацыя, што ў суд паступае 10 справаў, а прымаюць да разгляду толькі адну, а 9 вяртаюць. І ў выніку 9 патэнцыйных банкрутаў проста не адлюстроўваюцца ў статыстыцы, бо не распачалі справы», – кажуць адмыслоўцы.

Іншая рэч, што доступ да такой інфармацыі атрымаць цяпер не так і проста.

Hавiны
Зноў пабіты рэкорд унутранага дзяржаўнага доўгу Беларусі. Што гэта значыць?
2021.05.04 12:14

Рэпрэсіі і пагрозы ў дачыненні ІП

Эканамісты звяртаюць увагу, што другі год у эканоміцы Беларусі назіраецца шэраг негатыўных зʼяваў. Афіцыйная статыстыка сведчыць, што грамадзяне ўжо больш за год працягваюць выводзіць свае дэпазіты, якія раней захоўвалі ў беларускіх рублях і ў валюце. Палітычны крызіс не спыняецца. На тле гэтага з вуснаў Лукашэнкі гучаць пагрозы на адрас прыватнага бізнесу, а ў сталіцы наагул на працягу некаторага часу перасталі рэгістраваць прыватныя фірмы.

Бізнес-супольнасць бʼе ў набат, бо Мінфін працуе над зменаю падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў. Верагодна, што ўжо сёлета ІП забароняць наймаць працаўнікоў, а падатак павялічаць да 18 %, а адзіны падатак могуць наагул адмяніць.

«На падставе існай інфармацыі ну ніяк нельга сказаць, што створаныя і ствараюцца ўмовы, якія садзейнічаюць развіццю бізнесу ў краіне. І на тле ўсяго гэтага афіцыйна паведамляецца, што банкрутных справаў становіцца толькі менш. Гэта не натуральна», – кажуць антыкрызісныя кіраўнікі.

Hавiны
«Office Life»: улады плануюць змяніць падаткаабкладанне для ІП
2021.08.20 09:34

Прадстаўнікі супольнасці выказваюць таксама меркаванне, што апошнія падзеі ў краіне прывялі да таго, што людзі проста сабралі свае рэчы і «эвакуяваліся» з краіны.

«Прычым з’ехалі і даўжнікі, і крэдыторы, яны пакінулі краіну. Людзей зʼехала рэальна вельмі шмат праз рэпрэсіі і пераслед. Вядома, што яны проста не займаюцца юрыдычным суправаджэннем гэтых вымушаных банкруцтваў, адсюль і справаў становіцца менш», – выказваюць меркаванне адмыслоўцы.

Пры гэтым некаторыя антыкрызісныя кіраўнікі звяртаюць увагу, што пачынаюць заяўляць пра банкруцтвы прадпрыемствы, якія трапляюць пад санкцыі краінаў Захаду. Такіх зваротаў пакуль адзінкі. Эксперты адзначаюць, што абмежаванні не закранаюць наўпрост дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, але ўплываюць на буйныя фірмы. Але пасля ўдару па буйных прадпрыемствах санкцыі хваляй накрыюць і дробных.

Hавiны
«Усяго ў законах не прапішаш». Лукашэнка перасцерагае бізнесоўцаў
2021.08.19 15:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў