«Людзі ў цывільным» ламіліся ў кватэру, адзін зламаў пальцы. Гаспадара кватэры асудзілі на «хімію»


Невядомыя ў спартовых касцюмах і ў масках, якія з невядомай прычыны ламіліся ў кватэру, аказаліся супрацоўнікамі міліцыі.

Віталь Каваленка (другі злева) пасля прысуду.
Фота: spring96.org

Суддзя Вольга Малашэнка ў судзе Маскоўскага раёну Менску 7 верасня вынесла вырак Віталю Каваленку, якога прызнала вінаватым у «Гвалце супраць супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364 КК РБ) і асудзіла на тры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу і кампенсацыі 2000 рублёў «пацярпеламу», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле абвінавачвання, Каваленка ўчыніў гвалт адносна супрацоўніка атраду хуткага рэагавання міліцыі Уладзіслава Суворава, калі той аказваў спрыянне ў правядзенні ператрусу ў кватэры абвінавачанага – уваходнымі дзвярыма біў па пальцах правай рукі міліцыянта, што прывяло да пераломаў і драпінаў на двух пальцах.

Hавiны
5 гадоў калоніі за «заклікі», штрафны ізалятар для 19-гадовай. Прысуды і пакаранні за 8 верасня
2021.09.08 18:13

Абвінавачаны ж заяўляе, што не чыніў гвалту адносна супрацоўніка міліцыі. Паводле яго, раніцай 23 красавіка 2021 года яго жонка выходзіла з дому правесці 8-гадовага сына да ліфта. Ён у той момант быў у прыбіральні, пачуў крык жонкі: «Віталь, дапамажы!».

Каваленка кажа, што выбег, пабачыў сына ў калідоры і жонку ў тамбуры, жонка крычала, што трэба зачыніць уваходныя дзверы. Мужчына пабачыў, што ў яго кватэру ломяцца невядомыя ў спартовых касцюмах і масках – падумаў, што гэта бандыты ці алкаголікі.

Ён і нападнікі нейкі час перацягвалі дзверы, потым абвінавачаны пачуў крык «Рука! Пальцы!», пасля чаго дзверы лёгка зачыніліся. Пасля гэтага па дзвярах пачалі біць цяжкім прадметам, толькі пасля другога ўдару, кажа абвінавачаны, нападнікі крыкнулі «Міліцыя!».

Мужчына сцвярджае, што да таго не чуў з боку нападнікаў з-за дзвярэй нічога акрамя лаянкі, а нападнікі не мелі ніякіх апазнавальных знакаў міліцыянтаў. Намеру пашкодзіць пальцы нападніку не меў. Калі пачуў слова «міліцыя», ён адчыніў нападнікам дзверы, на іх загад лёг на падлогу. На яго надзелі кайданкі, затрымалі і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну.

Артыкулы
Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі даў пятую справаздачу
2021.08.23 12:49

«Пацярпелы» ў сваю чаргу заявіў, што казаў абвінавачанаму і жанчыне, якая адчыніла, што «ён з міліцыі», але прызнаў, што ўсе міліцыянты былі ў цывільным, у масках або балаклавах, і мелі пры сабе зброю.

Ён распавядаў, што «узяў жанчыну за талію і перадаў яе супрацоўнікам», «пасля чаго ўбачыў прыадчыненыя дзверы іншай кватэры, там быў хлопчык, ён заплакаў, я прысаджваўся, каб супакоіць, казаў, што мы з міліцыі, усё добра». Пасля гэтага з’явіўся абвінавачаны, які спрабаваў зачыніць дзверы.

«Сведкі»-міліцыянты на судзе выступалі ў балаклавах, былі названыя змененымі прозвішчамі. Яны апісалі сітуацыю так жа, як «пацярпелы», і зазначылі, што крык жанчыны мог быць сведчаннем таго, што «ў кватэры знаходзіцца нешта ў межах крымінальнай справы».

З чаго б хацелі правесці ператрус у Віталя Каваленкі, на судзе так і не стала зразумела. Мужчыну раней не прыцягвалі да крымінальнай ці адміністратыўнай адказнасці.

Hавiны
«Я б табе чэрап праламаў». У Лагойску міліцыя схапіла жанчыну з сабакам, якая зняла наезд начальніка ІЧУ на пенсіянерку
2021.06.25 08:14

АА belsat.eu

Стужка навінаў