Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў Літве выдвараць у Беларусь пяць афганцаў


Высылаць заяўнікаў назад у Беларусь нельга пры ўмове, што яны ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Літвы, пастанавіў суд. Беларусь іх адмаўляецца прымаць назад і не падпісала адзін важны дакумент.

Ілюстрацыйнае фота. Польскія памежнікі і затрыманыя мігранты.
Фота: Podlaski OSG / Strazgraniczna.pl

Еўрапейскі суд правоў чалавека 8 верасня прыняў рашэнне ў справе «Садыд і іншыя супраць Літвы» адносна пяці грамадзянаў Афганістану, якія спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі і цяпер сцвярджаюць, што хаваюцца ў Літве.

Гэтыя пяць чалавек прыбылі ў Беларусь у жніўні 2021 года, з таго часу некалькі разоў спрабавалі трапіць у Літву, дзе збіраліся папрасіць міжнароднай абароны, бо на радзіме маглі трапіць пад рэпрэсіі «Талібану».

Але яны захраслі на мяжы: не маглі ні трапіць у Літву, ні вярнуцца ўглыб беларускай тэрыторыі (чаму, суд не ўдакладняе). Прабрацца ў Літву ім удалося 5 верасня.

У прэс-рэлізе суду не згадваецца, што мяжу яны пераходзілі незаконна, а таксама што Літва вінаваціць Беларусь у арганізацыі плыні нелегальнай міграцыі. Але згадваецца, што Беларусь не з’яўляецца падпісантам Еўрапейскай канвенцыі абароны правоў чалавека 1950 года.

Hавiны
З Беларусі ў Польшчу спрабаваў перабегчы натоўп з 85 мігрантаў. ВІДЭА
2021.09.08 21:17

Еўрапейскі суд правоў чалавека прыняў 25 жніўня яшчэ адно рашэнне ў справах мігрантаў, якія спрабавалі прабрацца з Беларусі ў Еўразвяз і захраслі на мяжы з беларускага боку, супраць Польшчы (заяўнікі – 32 грамадзяніна Афганістану) і Латвіі (заяўнікі – 41 курд з Іраку).

Тады суд забавязаў улады Латвіі і Польшчы забяспечваць усіх заяўнікаў ежай, пітвом, адзеннем і належнай медычнай дапамогай, але не абавязваў пускаць іх на сваю тэрыторыю. У тым выпадку таксама згадвалася, што Беларусь не падпісала Еўрапейскую канвенцыю абароны правоў чалавека і фактычна адмовілася прымаць іх.

Hавiны
Спецназаўцы МУС з часткі 3214 дапамагаюць памежнікам на мяжы
2021.09.05 11:02

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў