Баскаву – дыскваліфікацыя, беларусам – больш чарнілаў. Галоўнае за 8 верасня


«Белсат» падводзіць вынікі 8 верасня – 394 дня паслявыбарчага пратэсту ў Беларусі, Дня вайсковай славы і Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.

Беларусь і Расея рыхтуюцца да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, запланаванай на 9 верасня ў Маскве. Расейскае РБК піша, што Беларусь пачала перамовы пра крэдыт у $3 млрд ад Еўразійскага стабфонду.

Hавiны
Што абмяркуюць Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Маскве – і ці падпішуць дакументы аб інтэграцыі
2021.09.08 16:21

Тым часам у польскім Карпачы мінуў трэці дзень Эканамічнага форуму, які быў прысвечаны беларускаму пытанню. У мінулы дзень форуму Святлана Ціханоўская дамовілася з мэрам Львова аб адкрыцці медыяхабу для беларускіх журналістаў. Сёння ж былі чатыры панэлі, прысвечаныя санкцыям, эканамічным рэформам, цяперашнім падзеям у Беларусі, а таксама беларускім дэмакратычным структурам.

Сярод іншых на тым форуме прысутнічае колішні палітвязень, а цяпер пралукашэнкаўскі палітолаг Юрый Васкрасенскі, які, прыехаўшы ў Польшчу, фармальна застаецца пад хатнім арыштам у Беларусі. Польшча сцвярджае, што не давала візы Васкрасенскаму.

Артыкулы
У Варшаве паказалі фільм пра беларускі пратэст «Кураж» і машыну, на якой вывозілі Марыю Калеснікаву
2021.09.08 10:04

Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыя хакею на лёдзе (IIHF) вырашыла дыскваліфікаваць са спартовай дзейнасці старшыню Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Дзмітрыя Баскава. Адхіленне Баскава звязанае як з ціскам на спартоўцаў, так і з падазрэннем у тым, што ён датычны да забойства Рамана Бандарэнкі. Калі Баскава не здымуць з пасады старшыні ФХРБ, санкцыі пагражаюць ужо самой федэрацыі. Але ФХРБ здымаць Баскава не хоча.

Тым часам Генеральная пракуратура Беларусі ў чэрвені гэтага года накіроўвала ў Латвію запыт аб прававой дапамозе ва «ўстанаўленні фактаў удзелу нацыстаў і іхных саўдзельнікаў з ліку сябраў Латышскіх легіёнаў СС у знішчэнні насельніцтва БССР. Латвія адмовіла.

Артыкулы
Статкевіча выдалілі да спрэчак, Лосік ходзіць у масцы – хавае ўсмешку: як ідзе суд у «справе Ціханоўскага»
2021.09.08 11:41

У Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі, суды, затрыманні і ператрусы. «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» афіцыйна ўнеслі ў тэрарыстычны спіс КДБ. У праваабаронцы з Пінску Веранікі Івановай адбыўся ператрус.

Менчука Віталя Каваленку асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». «Людзі ў цывільным» ламіліся ў кватэру, адзін зламаў пальцы, вінаваты – гаспадар кватэры. Чаму ламіліся, на судзе так і не стала вядома.

Hавiны
«Гэтыя газеты і ёсць часткаю ўлады». У БАЖ патлумачылі, чаму «Мінскую праўду» не пакараюць за абразу каталікоў
2021.09.08 20:54

Аршанцу Андрэю Астрацову прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы», якія ён пісаў у Telegram-чаце пасля падзеяў 9–12 жніўня 2020 года, калі сілавікі закідалі аўтамабіль ягонага сына святлошумавымі гранатамі.

Экс-журналіста «Трыбуны» Андрэя Маслоўскага асудзілі на 15 содняў за «экстрэмісцкія матэрыялы». Якія менавіта, невядома, але раней «экстрэмісцкай» прызналі ўсю «Трыбуну».

Але пад пераслед трапіў і віцебскі чыноўнік Ілля Смунеў, вядомы песняй «Куды бацька, туды я», і шукаюць яго як мінімум у Расеі ў межах нейкай крымінальнай справы.

Hавiны
«Слава Воршы ўжо не горша». Што мы ведаем пра бітву пад Воршай?
2021.09.08 18:17

Урад Беларусі падняў квоты на вытворчасць пладова-ягаднага віна, вінаграднага ж віна будуць вырабляць менш. Квоты паднялі таксама на вытворчасць каньяку і моцных спіртовых напояў.

А з афіцыйнай статыстыкай банкрутаў нейкі парадокс: колькасць працэдураў ліквідацыі прадпрыемстваў расце, а справаў аб банкрутах – змяншаецца.

Глабальнае пытанне
Беларусы пад ударам тэрарыстаў
2021.09.08 16:48

Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў Літве выдвараць у Беларусь пяць афганцаў. Справа ў тым, што Беларусь іх адмаўляецца прымаць назад і не падпісала адзін важны дакумент – Еўрапейскую канвенцыю абароны правоў чалавека. А яны ўжо трапілі на тэрыторыю Літвы.

Раней праз тую канвенцыю і адмову Беларусі прымаць мігрантаў, якія трапілі на яе тэрыторыю, той жа суд абавязаў Латвію і Польшчу даваць ежу, пітво, адзенне і медычную дапамогу мігрантам на беларускім памежжы.

Hавiны
З Беларусі ў Польшчу спрабаваў перабегчы натоўп з 85 мігрантаў. ВІДЭА
2021.09.08 21:17

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў