«Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» цяпер афіцыйна ў тэрарыстычным спісе КДБ


АГСБ унеслі ў пералік арганізацыяў і фізічных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці на падставе рашэння Вярхоўнага Суда Беларусі. Спіс быў апублікаваны на сайце КДБ 6 верасня.

«Нефармальная арганізацыя, у рамках якой ажыццяўляецца аб’яднанне радыкальна настроеных асобаў, схіленне іх да здзяйснення актаў тэрарызму, навучанне метадам і тэхналогіям, якія выкарыстоўваюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці, арганізацыя і ажыццяўленне актаў тэрарызму», – так КДБ апісвае Атрады самаабароны.

Вярхоўны Суд прызнаў «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай арганізацыяў 18 жніўня паводле заявы Генпракурора Беларусі.

Hавiны
«Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй
2021.08.18 20:27

Адначасова з арганізацыяй у тэрарыстычны спіс унесены Хофман (Хромаў) Дзяніс, падазраваны паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі. Хофман пад нікам «Дзіс» нібыта быў галоўным каардынатарам чату «АГСБ».

Раней у спіс дадалі палітыка Вольгу Карач, а таксама Вадзіма Гулевіча, Наталлю Мацвееву, Аляксея Глотава, Кірыла Ашурка, Дзмітрыя Сасноўскага. Усе яны – фігуранты «справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» (АГСБ), якія таксама трапілі ў спіс КДБ.

Hавiны
Вольгу Карач і яшчэ шасцёх чалавек улучылі ў спіс тэрарыстаў
2021.09.03 14:50

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў