З Беларусі ў Польшчу спрабаваў перабегчы натоўп з 85 мігрантаў. ВІДЭА


Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаюць, аж 85 чалавек спрабуюць нелегальна перайсці мяжу з беларускага боку. Гэта рэкордна вялікая група мігрантаў за бягучы год.

Відэа, паводле польскіх памежнікаў, была знятае на цеплавую камеру ноччу 7 жніўня. Усе 85 мігрантаў аказаліся грамадзянамі Іраку. У выніку мігранты трапілі пад ахову ў цэнтры для замежнікаў.

Звычайна мігранты пераходзяць мяжу значна меншымі групамі. Але агулам за дзень парушальнікаў мяжы можа быць некалькі сотняў.

Так, за ўчора польскія памежнікі зафіксавалі 191 спробу нелегальнага пераходу мяжы, затрымалі 36 замежнікаў, а астатніх, падобна, маглі развярнуць у краіну, з якой тыя прыйшлі. За пазаўчора выявілі столькі ж спробаў, затрымалі 17 асобаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў