Затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости»


У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Анатоль Букас.
Фота: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў / Telegram

Паводле БАЖ, удзень 8 жніўня на стаянцы журналістка з жонкай з машыны выцягнулі сілавікі. Пасля гэтага ўдома ў Букасаў прайшоў ператрус.

Падчас затрымання ад сілавікоў гучалі абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мяркуецца, што 9 жніўня над Анатолем Букасам пройдзе суд. Ягоную жонку вызвалілі.

Паводле падлікаў БАЖ, на сёння за кратамі знаходзяцца 30 прадстаўнікоў медыяў.

Hавiны
ГУБАЗіК затрымаў бацьку журналісткі Аліны Болбас
2022.08.08 15:55

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў