Вераніка Цапкала хоча кантраляваць медыі, бо пра яе з мужам мала пішуць


На канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні Вераніка Цапкала заявіла, што цяпер група актывістаў, блізкая да штабу ейнага мужа Валерыя Цапкалы, робіць аналіз згадак розных палітычных сілаў у беларускіх незалежных медыях.

Вераніка Цапкала ў Варшаве. 9 верасня 2020 г.
Фота: ЮШ / «Белсат»

Яна паабяцала пісаць лісты кіраўнікам заходніх дзяржаваў і фондаў, каб тыя спынілі фінансаванне і падтрыманне медыяў, у якіх дамінуе пазіцыя толькі адной палітычнай плыні.

Паводле Веранікі Цапкалы, «гэтак званыя» незалежныя медыі мала пішуць пра дзейнасць ейнага мужа і яе самой. У сувязі з гэтым яна прапануе стварыць камітэт кантролю над медыямі.

«Гэта выбарны орган, то бок гэта незалежныя людзі, якія ніякім чынам не залежаць ад таго ці іншага сродку масавай інфармацыі, але якія будуць ажыццяўляць нагляд за працай гэтых незалежных сродкаў масавай інфармацыі», – сказала яна.

Адзначым, што «Белсат» напярэдадні канферэнцыі звяртаўся па каментар да Валерыя Цапкалы адносна ягонай дзейнасці за апошнія два гады і ягонага бачання віленскай канферэнцыі, але так і не атрымаў адказу.

Аналітыка
Ёсць чым пахваліцца. Што зрабілі беларускія дэмакратычныя сілы за два гады
2022.08.06 21:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў