У акупаванай частцы Запарожжа пачынаюць рыхтаваць «рэферэндум» пра аб’яднанне з Расеяй


Прызначаны расейскімі ўладамі кіраўнік часовай адміністрацыі Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі заявіў, што падпісаў распараджэнне пра пачатак падрыхтоўкі да «рэферэндуму» адносна «далучэння» да Расеі, хаця не сказаў, калі гэта павінна адбыцца.

Запарожская АЭС.
Фота: uatom.org

«Я падпісваю распараджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі… пра пачатак і падрыхтоўку правядзення рэферэндуму па ўз’яднанні Запарожскай вобласці з Расейскай Федэрацыяй», – перадае словы калабаранта РИА Новости.

Пры гэтым не паведамляецца, калі акупацыйныя войскі збіраюцца праводзіць разам з Крамлём «рэферэндум». Раней Баліцкі заяўляў, што плануе зрабіць гэта на пачатку восені. Гаворка можа ісці пра расейскі адзіны дзень галасавання 11 верасня.

7 жніўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў выпадку правядзення псеўдарэферэндуму на акупаваных тэрыторыях поўдня Украіны, Масква закрые любую магчымасць перамоваў з Кіевам.

Абноўлена
У акупаванай Новай Кахоўцы застрэлілі намесніка кіраўніка прызначанай РФ «адміністрацыі»
2022.08.06 18:18

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў