Уначы ЗСУ нанеслі ўдар па расейскіх войсках у Мэлітопалі


Мэр Мэлітопалю Іван Фэдараў паведамляе, што ў акупаваным горадзе ЗСУ ўдарылі па пунктах дыслакацыі расейскіх войскаў, якія зазналі страты ў асабовым складзе і баявой тэхніцы.

«Сёння высокадакладнымі ракетамі HIMARS былі нанесеныя ўдары па пунктах часовай дыслакацыі акупацыйных войскаў на прамысловых аб’ектах у розных раёнах Мэлітопалю», – распавёў Фэдараў у сваім тэлеграм-канале.

Паводле папярэдніх ацэнак, знішчаная значная колькасць баявой тэхнікі. Больш за 100 расейскіх вайскоўцаў загінулі, сцвярджае мэр.

Фэдараў нагадаў, што на мінулым тыдні значную частку СПА акупанты перадыслакавалі з Мэлітопалю ў Херсон:

«Сённяшняя ноч – найбольш дзейсная і сведчыць, што існыя варожыя падраздзяленні СПА ўжо не здольныя супраціўляцца HIMARS».

Аслабленне сістэмы СПА стварае неабходныя перадумовы для паспяховага контрнаступлення на мэлітопальскім напрамку, адзначае мэр.

Уначы пра выбухі ў Мэлітопалі паведамлялі мясцовыя тэлеграм-каналы.

Аналітыка
Эфект HIMARS. Як заходняя зброя змяняе вайну паміж Украінай і Расеяй
2022.08.05 12:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў