ISW: Расея паскарае рыхтаванне «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях


Аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) адзначаюць, што расейскія акупацыйныя ўлады, імаверна, паскараюць рыхтаванне да правядзення нелегітымных псеўдарэферэндумаў з мэтай анексіі ўкраінскіх тэрыторыяў.

Мэр Мэлітопалю Іван Фёдараў паведаміў, што супраціўленне жыхароў Украіны прымусіла Расею пастаянна змяняць планы правядзення рэферэндуму. Спачатку планавалі правесці «адзіны дзень галасавання», але цяпер разглядаюць магчымасць сямідзённага «галасавання з дому», падчас якога ўзброеныя расейскія вайскоўцы будуць хадзіць па дамах і «апытваць» жыхароў гораду.

Дарадца кіраўніка Херсонскай абласной адміністрацыі Сяргей Хлань адзначыў, што акупацыйныя ўлады не цалкам падрыхтавалі ўмовы для правядзення рэферэндуму і паскараюць рыхтаванне пасля трохтыднёвай паўзы, якую чыноўнік тлумачыць атакамі ўкраінскіх HIMARS па расейскіх тылах. Хлань паведаміў, што папярэдняю датаю правядзення рэферэндуму застаецца 11 верасня, але тэрміны могуць быць змененыя.

На думку аналітыкаў ISW, прыбраўшы магчымасць вочнага галасавання і зрабіўшы стаўку на пакватэрныя апытанні, расейскія ўлады пашыраюць свае магчымасці для запалохвання насельніцтва. У гэтых умовах практычна немагчымае любое незалежнае назіранне за галасаваннем.

Галасаванне дома здыме праблему ўкамплектавання выбарчых участкаў на акупаваных тэрыторыях і абмяжуе магчымасці партызанскіх нападаў на гэтыя месцы. Акрамя таго, такім чынам акупацыйная адміністрацыя зможа выкарыстоўваць «апытанні» для збору выведных звестак, каб «адсеяць украінскую апазіцыю на акупаваных тэрыторыях».

Аналітыкі лічаць, што Крэмль можа прызначыць розныя тыпы галасавання ў розных акупаваных раёнах у залежнасці ад меркаванага падтрымання мясцовага насельніцтва, меркаванай рызыкі партызанскіх нападаў і сваіх бюракратычных магчымасцяў.

Аб’ектыў
Расея даставіла ў Беларусь дадатковую зброю. Ваенны аналітык: верагодна рыхтуецца новы напад
2022.08.07 23:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў