З пачатку расейскага ўварвання на Харкаўшчыне загінулі больш за 1000 цывільных асобаў


У выніку баявых дзеянняў на Харкаўшчыне загінулі больш за тысячу мірных жыхароў, у тым ліку 50 дзяцей. Пра гэта паведамляе прэс-служба Харкаўскай абласной пракуратуры.

«Дзяржава-агрэсар тэрарызуе і забівае мірных жыхароў. Я вымушаны канстатаваць, што на тэрыторыі Харкава і вобласці ўжо загінулі больш за 1000 цывільных асобаў, параненых удвая больш. Сярод забітых – 50 дзяцей. Наймалодшы загінулы ад дзеянняў агрэсара – 5-месячнае немаўля», – паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной пракуратуры Аляксандр Фільчакоў.

У пракуратуры адзначаюць: расейскія вайскоўцы штодня запускаюць па Харкаўшчыне дзясяткі ракетаў і абстрэльваюць паселішчы з артылерыі. Цалкам або часткова разбураныя больш за 7 тысяч аб’ектаў у горадзе і вобласці, 2800 шматпавярховікаў, амаль 1800 жылых дамоў, больш за паўтысячы навучальных установаў і паўтары сотні лякарняў.

Пракуратура расследуе амаль 3500 злачынстваў, звязаных з парушэннем законаў вядзення вайны. Большасць з іх (каля 3000) звязаная з бамбаваннем цывільнай інфраструктуры. Яшчэ каля 300 крымінальных справаў распачатыя за марадзёрства, 120 – за незаконнае пазбаўленне волі, 50 – за забойствы, 4 – за згвалтаванні.

Аналітыка
Колькі мірных жыхароў загінулі ва Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі?
2022.05.09 16:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў